Прэзідэнцкая пара Польшчы запрашае ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі (+відэа)

duda_sdmПрэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнхаузер-Дуда запрашаюць маладых людзей на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Кракаве з 26 па 31 ліпеня.

«Дарагія сябры!

Хутка ў Кракаў прыбудуць пілігрымы з усіх кантынентаў, каб прыняць удзел у Сусветных днях моладзі. Мы рады, што прыбудзе ў Польшчу Святы Айцец Францішак.

Нас чакае свята маладосці, радасці і малітвы. Гэта будзе наш асаблівы час у адмысловым месцы. Хрысціяне з усіх куткоў зямнога шара наведваюць горад, які быў звязаны са святым Янам Паўлам II, якога любяць і цэняць асабліва маладыя людзі.

Мы хочам асабліва прывітаць усіх валанцёраў, якія дапамогуць з арганізацыяй СДМ. Гэта для вас напэўна вялікі выклік, але і вялікая прыгода.

Спадзяемся, што пілігрымы, якія наведаюць нашу краіну ў апошні тыдзень ліпеня, вернуцца ў свае дамы з узмоцненай верай, новай энергіяй і добрымі ўспамінамі, знойдуць новых сяброў і змогуць закахацца ў Польшчу.

Мы чакаем вас з распасцёртымі абдымкамі. Да сустрэчы ў Кракаве! Сардэчна запрашаем!», — кажа прэзідэнцкая пара ў звароце да ўдзельнікаў СДМ.

для друку для друку