Прэзідэнт: у школах Беларусі вывучаць рэлігійныя прадметы не будуць

skolaАляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, заявіў, што ён лічыць Беларусь узорам мірнага суіснавання рэлігій.

На пытанне аб магчымасці ўвядзення ў беларускіх школах асобных рэлігійных прадметаў, прэзідэнт адказаў, што рабіць гэтага не будзе па многіх прычынах.

Дай Бог іншым краінам, у тым ліку Расіі, мець такую талерантнасць, такія ўзаемаадносіны рэлігій, як у Беларусі, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Не трэба прадпрымаць нейкія крокі ў сферы міжрэлігійных узаемаадносін, асабліва сярод школьнікаў, лічыць ён. Не трэба без асаблівай патрэбы лезці ў гэтыя тонкія пытанні, сказаў Прэзідэнт.

«Давайце тут праплываючы па плыні, вобразна кажучы, каб не ўзбаламуціць кампанію і не сутыкнуць на гэтай праблеме нашы асноўныя рэлігіі», — заявіў Лукашэнка.

krynica.info

для друку для друку