Прэзідэнт Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Францішкам

beltaПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня ў час сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць Папе Рымскаму, што чакае сустрэчы з ім. «У нас будзе аб чым пагаварыць з гэтым паважаным чалавекам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён высока ацаніў дзейнасць Клаўдыё Гуджэроці ў Беларусі: «Вы нас заўсёды падтрымлівалі. Мы з вамі шмат зрабілі для ўстанаўлення добрых сувязей, і ў перспектыве, я думаю, мы зробім усё для таго, каб адбыліся мае сустрэчы з Папам Рымскім на самым высокім узроўні. Я яго вельмі паважаю. Чэрпаю інфармацыю са сродкаў масавай інфармацыі, з яго паездак, заяў. Пазіцыя яго мне падабаецца, пачынаючы ад павагі да бяднейшых слаёў насельніцтва, барацьбы з карупцыяй, а таксама адносна сумленнасці і справядлівасці. Я рады, што сёння ў католікаў такі кіраўнік».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: «Вы бачыце, што мы робім усё, каб у нашых католікаў было не горш, чым у іншых. Гэта і духоўная тэалагічная акадэмія, дзе мы павінны рыхтаваць сваіх свяшчэннаслужыцеляў (а пакуль італьянцы нам дапамогуць). Мы з вамі ўжо гаварылі аб гэтым. Мы вітаем любога святара, які прыедзе на нашу зямлю і будзе паважаць наш народ, будзе працаваць у інтарэсах нашай дзяржавы, як гэта вы заўсёды рабілі».

для друку для друку