Працэсія і Імша апоўначы адбыліся ў Будславе

budslau_nocz07Тысячы вернікаў прайшлі ў працэсіі з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. За некалькі хвілін да пачатку ўрачыстасці на тэрыторыі пры касцёле пачалі запальвацца агеньчыкі.

У працэсіі са свечкамі прынялі ўдзел шмат святароў і манахінь, Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці і біскупы Беларусі, вернікі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў святую Імшу, на пачатку прывітаў пілігрымаў, якія прыйшлі і прыехалі не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы. Іерарх выказаў радасць па той прычыне, што за год колькасць біскупаў у Беларусі вырасла ў два разы.

У гаміліі Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што нядаўна Папа Францішак надаў Маці Божай новы тытул «Маці міласэрнасці». Вернікі Каталіцкага Касцёла вераць, што Марыя не пакіне самотным таго, хто звяртаецца да Яе. Яна хоча прыняць кожнага грэшніка. Мітрапаліт заклікаў людзей ачысціць сэрцы і стаць сапраўднымі, а не штучнымі хрысціянамі.

budslau_nocz45

Наступным пунктам праграмы ўрачыстасцей стане моладзевая праграма ў палатачным гарадку.

Ірына Грэйць, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку