Працэсія Божага Цела прайшла ў Браславе

BozaeTela2015Вернікі браслаўскай парафіі 4 чэрвеня сабраліся разам, каб святкаваць Урачыстасць Божага Цела.

Дзеці, моладзь і старэйшыя людзі прыйшлі на Святую Імшу, каб узмацніць сваю веру Божым Словам, накарміць сваю душу Божым Целам, а пасля засведчыць аб сваёй веры працэсіяй вакол касцёла, паведамляе waladarka.by.
У сваёй гаміліі ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд звярнуў увагу на голад чалавечай душы. Святар адзначыў, што толькі Бог можа накарміць нашыя прагненні.

Традыцыя рабіць чатыры алтары ўзнікла вельмі даўно. Людзі ідуць вуліцамі горада за Езусам Эўхарыстычным, каб сведчыць аб сваёй веры і маліцца за свой горад. У Браславе ж, па традыцыі, робяць 4 алтары каля касцёла: I — алтар – малітоўная група “Маці ў малітве”, II — алтар – малітоўная група “Жывы Ружанец”, III — алтар – дзеці і моладзь, IV — алтар – малітоўная группа „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”.

для друку для друку