Прапанова ад Piligrymka.by: паломніцтва ў Рым (Ватыкан)

Гэтай восенню Piligrymka.by запрашае Вас наведаць цудоўную краіну Італію і далучыцца да пілігрымкі ў Рым (Ватыкан) да месца пахавання Св. Язафата Кунцэвіча з 4 па 12 верасня 2017 г.

Святы Я. Кунцэвіч — святы зямлі беларускай. Гэтая неардынарная, выбітная асоба пакінула значны след у гісторыі Беларусі. Дзякуючы яму ў 1620 г., калі ён быў арцыбіскупам Полацкім, быў адноўлены Сафійскі Сабор. А ў 1613 г., будучы ігуменам манастыра ў Жыровічах, Я. Кунцэвіч ініцыяваў будаўніцтва першага каменнага храма з мэтай пашырэння культу абраза Маці Божай Жыровіцкай. Пазней гэты абраз у 1730 г., быў каранаваны залатымі папскімі каронамі, а сёння шануецца як святыня Праваслаўнай Царквы. Але галоўная заслуга Я. Кунцэвіча, якую немагчыма пераацаніць нават у сённяшні дзень, — гэта яго старанні знайсці шлях да яднання праваслаўных і каталікоў.

Папа Пій IX у 1867 г. залічыў яго да святых, абвясціўшы патронам для Русі і Польшчы. У 1923 г. рымскі пантыфік Пій XI назваў Я. Кунцэвіча «апосталам яднання». Гэта адзіны святы, які не быў рымскім папам, але з 1948 г. спачывае ў галоўным каталіцкім саборы, побач з Апосталам Пятром.

Галоўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца малітва (св. Імша) у саборы Св. Пятра ў Ватыкане каля алтара, дзе пахаваны пакутнік за адзінства Хрыстовага Касцёла.

Падчас пілігрымавання вернікі наведаюць таксама Марыйны санктуарый у Чэнстахове, катэдральныя саборы Св. Стэфана ў Вене і Св. Марка ў Венецыі.

Шмат цікавага чакае нас у падарожжы, а нават зможам пакатацца на славутых гандолах у Венецыі, паслухаць Венскую оперу за кубачкам кавы, дакрануцца да шматвекавой гісторыі!!!

Маршрут пілігрымкі: Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым (Ватыкан) – Венеція – Браціслава — Мінск.

Кошт: 777 руб.

Запрашаем у ваша найлепшае падарожжа з Piligrymka.by!

Каб прыняць удзел у паломніцтве, патэлефануйце нам: (29) 66-35-110 (Velcom);
 (33) 35-35-110 (МТС)

З праграмамі пілігрымак Вы можаце азнаёміцца на нашым сайце: www.piligrymka.by; разам з намі можаце наведаць Мальту, Грузію, Іспанію, Францыю і нават Мексіку!

Найбліжэйшае падарожжа адбудзецца ў Кракаў з 14 па 18 жніўня (5 начэй у Кракаве, кошт 499 руб) па маршруце: Мінск – Кракаў – Вялічка – Асвенцым – Вадавіцы – Кальварыя Зэбжыдоўска – Закапанэ – Варшава – Мiнск

ДАВЕДКА ПРА АРГАНІЗАТАРАЎ ТУРА:

Рымска-каталіцкая парафія св. І. Кунцэвіча ў г.п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Грузію, на Мальту і ў Ізраіль на Святую Зямлю. Дзесяцігадовы досвед працы ў арганізацыі пілігрымак.

Сваіх прадстаўнікоў мае ў Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі.

Каардынатар пілігрымак – кс.Вячаслаў Барок.
Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў.

 

для друку для друку