Прамая трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе з касцёла ў Паставах

Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканале «Беларусь-4 Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Паставах 11 красавіка ў 21.00.

Паўтор трансляцыі 12 красавіка ў 7.00.

Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць і на нашым сайце Catholicnews.by. Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па розных прычынах не зможа быць на набажэнствах у сваіх парафіях.

для друку для друку