Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі

Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, якія пройдуць у Будславе 1 і 2 ліпеня, складзена ў адпаведнасці з распараджэннем Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ад 16 чэрвеня.

1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай.

Парадак цэлебрацый:

1 ліпеня — 18.00
2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00

Святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры і транслявацца анлайн на канале Нацыянальнага санктуарыя.

Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзіяльная Курыя інфармуе ўдзельнікаў урачыстасцяў у Будславе:

  • Вялікая просьба да вернікаў загадзя прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.
  • Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.
  • Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой. Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы.
  • Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл. Для выключных выпадкаў пры выхадзе з касцёла прадугледжаны столік з чыстымі карткамі і ручкамі, дзе самастойна можна будзе запісаць інтэнцыі і разам з ахвяраваннямі пакласці ў адпаведныя скрынкі.
  • Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.
  • Па просьбе санітарных службаў, будслаўская базыліка будзе зачынена з 22.00 1 ліпеня да 7.00 2 ліпеня.

Catholic.by

для друку для друку