Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

21–22 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая  адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў

Праграма ўрачыстасці:

Пятніца 21 жніўня

18.30 – Ружанцовая малітва

19.00 – Святая Імша

20.00 – Вечар арганнай музыкі

Выканаўца: салістка канцэртнага зала Сафійскага сабора г. Полацка, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая

Субота 22 жніўня

08.30 – Святая Імша перад абразом Маці Божай

09.30 – Ружанцовая малітва

11.00 – Урачыстая святая Імша на палявым алтары

 Ў сувязі з пандэміяй каранавірусу адмяняюцца ўсе пілігрымкі, а таксама начныя цэлебрацыі.

 Арганізацыйныя заўвагі:

  • Вялікая просьба да вернікаў, якія хочуць падчас урачыстасці прыняць святую Камунію, загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.
  • Інтэнцыі на святыя Імшы а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай, просьба запісаць загадзя, іх можна будзе пакінуць у касцёле.
  • Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просяць памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.

Waladarka.by

для друку для друку