Праграма канферэнцыі «Божае Нараджэнне ў сусветнай мастацкай культуры»

vgu_mach_0Віцебская дыяцэзія сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М.Машэрава і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцей Віцебскага аблвыканкама праводзіць у межах XIV традыцыйнага фестываля «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску» навукова-практычную канферэнцыю «Божае Нараджэнне ў сусветнай мастацкай культуры» у мэтах умацавання духоўнасці сярод студэнцкай моладзі.

Канферэнцыя пройдзе 19 снежня з 10 да 14 гадзін у канферэнц-зале адміністратыўнага корпуса Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава (г. Віцебск, Маскоўскі пр., 33).

Праграма:

10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў і гасцей;

10:30 — адкрыццё канферэнцыі, прывітанне ўдзельнікаў: намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў, загадчык аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Даніленка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прарэктар ДУА «ВДУ імя П.М. Машэрава», кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Бондал.

11.00 — даклад «Літаратурныя i тэалагічныя аспекты евангелічнага апавядання пра нараджэнне Езуса Хрыста (Лк 2,1-20)» кс. Адама Дынака, канцлера Віцебскай Курыі, доктара біблійнай тэалогіі, Віцебск;

11:20 — даклад ««Дары вешчуноў» О. Генры ў традыцыі каляднага апавядання» Б.С.Сіпайла, студэнткі I курса факультэта Славянскіх і Германскіх моў «УА Баранавіцкі Дзяржаўны Універсітэт», навуковы кіраўнік Ю.О.Казіцкая, выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі;

11:40 — даклад «Значэнне сучаснай фатаграфіі ў свяце Божага Нараджэння» В.І. Аўсяннікавай, магістранта ВДУ ім. П.М.Машэрава, г.Віцебск, навуковы кіраўнік — Цыбульскі М.Л., кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт;

12:00 — даклад «Што могуць Страсці Хрыстовыя распавесці аб Божым Нараджэнні?» Алены Грыгор’евай, аспіранткі Каталіцкага Універсітэта ім. Яна Паўла II, г.Люблін, Польшча;

12:20 — даклад «Роля ордэна езуітаў у культурным i асветніцкім жыцці Віцебска XVII-XIX ст.» Яўгеніі Аляксеенка, магістранта Украінскага Каталіцкага універсітэта, г. Львоў, Украіна;

12:40 — абмеркаванне дакладаў;

13:00 — заключнае слова прарэктара ДУА «ВДУ імя П.М.Машэрава», кандыдат філалагічных навук, дацэнта Ірыны Бондал.

У праграме магчымыя змены.

для друку для друку