Праграма фэсту ў Мосары на ўрачыстасць св. Яна Хрысціцеля

mosar

Праграма:

25 чэрвеня, субота

10.00   святая Імша на пачатак урачыстасці святога Яна, выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

11.00-14.00  Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, наведванне капліцы св. Юстына.

15.00  святая Імша ў інтэнцыі наведвальнікаў рэліквій святога Юстына, набажэнства да св. Юстына.

16.00 – 18.00  працяг Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта, святы Ружанец у інтэнцыі цвярозасці беларускага народа і сем’яў, блаславенства Найсвяцейшым Сакрамантам.

19.00   вячэрняя святая Імша, блаславенне агня, працэсія і запальванне вогнішча.

На працягу ўсяго дня будзе магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі.

Пасля заканчэння св. Імшы ўдзельнікаў святкавання чакае культурная праграма, падрыхтаваная работнікамі раённага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

 26 чэрвеня, нядзеля

12.00  выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, чэрвеньскае набажэнства да Сэрца Езуса.

13.00 — урачыстая святая Імша, працэсія, бласлаўленне.

westki.info

для друку для друку