Прадстаўнік Святога Пасаду раскрытыкаваў “дзіўныя” заявы Трампа

lombardziАфіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду раскрытыкаваў апошнія заявы кандыдата ў Прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў адрас Папы, паведамляе Ватыканскае радыё. Палітык назваў Францішка «вельмі палітызаванай персонай». На яго думку, Пантыфік не разумее праблем ЗША і «не ўсведамляе ўсёй небяспекі адкрытай мяжы з Мексікай».

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які зараз суправаджае Францішка ў яго мексіканскім падарожжы, назваў гэты заявы «дзіўнымі». Сустракаючыся з журналістамі 16 лютага 2016 г., ён прызнаўся, што не валодае інфармацыяй адносна таго, ці Пантыфік чуў гэтыя выказванні, але Францішак дакладна ведае, што ў ЗША працягваецца перадвыбарчая барацьба, і што Трамп часам вядзе сябе знешне «вельмі экспрэсіўна».

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду нагадаў, што Папа — не палітык, а маральны аўтарытэт. І тое, што гэта можа аказваць уплыў на палітычную сферу, цалкам відавочна.

Самую вялікую незадаволенасць Трампа выклікала месца правядзення св. Імшы ў Сьюдад-Хуарэс, практычна ў некалькіх метрах ад мяжы з ЗША.

У дадзены час, паводле падлікаў амерыканскага Сіракузскага ўніверсітэта, 130 тыс. мексіканцаў чакаюць дэпартацыі са Злучаных Штатаў.

для друку для друку