Прадстаўлены лагатып Сусветных дзён моладзі ў Панаме

Лагатып быў прадстаўлены падчас св. Імшы арцыбіскупам Панамы Хасэ Дамінга Улоа Мэндзьета, паведамляе idziemy.pl.

Стылізаваныя контуры Панамскага канала, дарога, крыж пілігрымаў і фігура Багародзіцы з пяццю зоркамі на Яе галаве, усё гэта аб’яднана сэрцам – так выглядае лагатып 34-х Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія пройдуць 22-27 студзеня 2019 года ў Панаме.

Аўтарам лагатыпа, выбранага сярод работ, якія былі прадстаўлены больш чым 140 мастакамі і дызайнерамі, з’яўляецца 20-гадовы студэнт Амбар Кальва. Лагатып аформлены ў бела-блакітных колерах з крыжом чырвонага колеру.

Па словах дызайнера, увесь малюнак адзначаны моцным марыйным акцэнтам, а Маці Божая – як зорка, мост свету і сэрца сусвету – знаходзіцца ў яго цэнтры. Пяць зорак над Яе галавой сімвалізуюць пяць кантынентаў, з якіх ужо менш чым за два гады прыедуць да Панамы ўдзельнікі Сусветных дзён моладзі.

Лагатып СДМ у Панаме

Адным з галоўных акцэнтаў св. Імшы стала прыняцце моладзі Панамы сімвалаў Сусветных дзён моладзі – крыжа пілігрыма і копіі абраза Маці Божай «Salus Populi Romani», якія на працягу многіх гадоў суправаджаюць удзельнікаў гэтая падзеі.

На заканчэнне Эўхарыстыі арцыбіскуп Улоа сімвалічна перадаў моладзі гэтыя сімвалы, якія з гэтага часу будуць пілігрымаваць не толькі па ўсёй краіне, але і па іншых краінах Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна, паколькі – як падкрэсліў іерарх – будучыя Дні моладзі павінны быць святам для ўсяго рэгіёну. Арцыбіскуп пажадаў маладым людзям, каб неслі гэтую навіну па ўсё краіне.

Сачыць за інфармацыяй па падрыхтоўцы да Сусветных дзён моладзі можна на сайце panama2019.pa

пераклад Catholicnews.by

для друку для друку