Прадстаўнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» наведалі Рось

Прадстаўнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» наведалі парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Росі.

У межах сустрэчы яны наведалі святыню, дзе знаходзіцца старажытная цудатворная фігура Езуса Журботнага. Таксама яны затрымаліся ў рэкалекцыйным доме.

На працягу некалькіх дзён група энтузіястаў з лампадай, у якой гарыць агонь ад Гробу Пана, і цудатворным Загор’е-Сталовіцкім абразом Пакрову Найсвяцейшай Багародзіцы наведала гістарычныя месцы Беларусі. Сярод удзельнікаў экспедыцыі былі святары, тэолагі, навукоўцы, дзеячы культуры.

Канчатковым пунктам “Дарогі да святыняў” стаў Слонім, дзе 1 верасня адбылося маштабнае святкаванне Дня беларускага пісьменства.

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by
Жанна Вераціла, фота

для друку для друку