Працэсія Божага Цела ў Віцебску з удзелам біскупа Алега Буткевіча

11 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч цэлебраваў св. Імшу ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Як паведамляе vitkatedra.by, пасля Літургіі адбылася Эўхарыстычная працэсіі на прыкасцельным пляцы. У сувязі са складанам эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, урачыстай працэсіі па вуліцах горада не было.

У сваёй гаміліі іерарх адзначыў, што працэсія з’яўляецца не проста данінай традыцыі: «Гэта адказ на жаданне нашага Збаўцы быць разам з намі там, дзе мы жывём — у нашых гарадах, вёсках, месцах працы. Гэтае прыгожае шэсце павінна нагадваць нам аб тых, каго мы сустрэнем сёння, што Езус крочыць разам з намі па жыцці, каб нас ратаваць, сцерагчы ад бедаў, дапамагаць і благаслаўляць».

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку