Працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска пройдзе 1 чэрвеня. У 11 гадзін распачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пасля Літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Віцебска ў напрамку касцёла Святога Духа.
Біскуп Алег запрашае вернікаў з усёй дыяцэзіі прыняць удзел у працэсіі, каб даць сведчанне сваёй веры для жыхароў нашай краіны.
У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 20 чэрвеня.
