- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Пра веру ў рэінкарнацыю

[1]Рэінкарнацыя паходзіць ад усходніх рэлігій. Яна прадугледжвае веру ў паўторнае нараджэнне чалавека, калі яго душа пасля смерці ўваходзіць у новае цела. Гэта значыць, што чалавек можа атрымаць новы шанец у наступным жыцці, калі ў гэтым жыцці не ўсё паспяхова. Вера ў рэінкарнацыю ў апошні час стала даволі моднай (асабліва сярод слаба веруючых хрысціян), аднак гэта супярэчыць абяцанням Бібліі.

Прыхільнікі рэінкарнацыі спрабуюць даказаць, што ў Ізраілі ў часы Езуса існавала вера ў рэінкарнацыю.

Калі Езус спытаў у людзей: «Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?», яны адказалі: «Адны – Янам Хрысціцелем, другія ж –  Іллёю, а іншыя – Ераміем ці адным з прарокаў» (Мц 16:14). Гэты адказ датычыцца духоўнай місіі вялікіх прарокаў. Людзі не разглядаюць Езуса як увасабленне Яна Хрысціцеля, бо Езус з Назарэта і Ян Хрысціцель былі равеснікамі. Не маглі таксама разглядаць Езуса як увасабленне Іллі, бо габрэі лічаць, што Ілля не памёр (пар. 2-я Цар 02,11). Аднак, у Евангеллі святога Яна «нарадзіцца нанова» (Ян 3.3) гэта не нараджэнне праз наступнае ўцелаўленне, але духоўнае адраджэнне (пар. 1 Пятра 1,3; 1 Ян 3,9).

Калі вучні спыталі Езуса пра прычыну хваробы маладога чалавека: «Раббі, хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сляпым?» (Ян 9,2), ‒гэтае пытанне адлюстроўвае выразную сувязь паміж пакутай і грахом. Прыхільнікі рэінкарнацыі бачаць у гэтым біблійнае пацверджанне, як доказ сваёй праваты ‒ вучні павінны былі верыць, што чалавек да нараджэння, а значыць у папярэднім жыцці, мог грашыць, за што ён караецца ў наступным адраджэнні. Між іншым, гэта спасылка на равінскія мовы пра тое, што дзіця ўжо можа грашыць ў прэнатальным стане. Гэты пункт гледжання рабінаў быў выяўлены, напрыклад, у каментарыях да тэксту аб барацьбе Ісава і Якава ва ўлонні маці (Быц 25, 22). Таксама ў Кумранскіх тэкстах можна знайсці сцверджанне, што Бог стварае некаторых людзей «у нячыстасці» (1 QH 4:29, 15,17). Менавіта ў гэтым духу фарысеі абвінавачваюць сляпога ў тым, што ён быў народжаны ў грахах, і асмельваецца вучыць іх (Ян 9, 34).

Адказ Езуса адназначны – яго пакуты не з’яўляюцца пакараннем за грэх. Бог любіць гэтага чалавека і хоча, «каб выявіліся праз яго справы Божыя» (Ян 9, 3).

Біблейскае бачанне чалавека цалкам выключае рэінкарнацыю.

У Святым Пісанні цела – гэта не проста адзенне, якое скідаюць, каб апрануць новае ў наступным жыцці ці адраджэнні. Гэта таксама не «запасная частка» або турма для ўзнёслай душы, а неад’емнае вымярэнне чалавечай асобы. Таму ў Святым Пісанні чалавека завуць словам basar (цела, грэц. sarks) або nefesz (душа, грэц. psyche). У гэтым сэнсе Евангелле Яна абвяшчае: «Слова сталася целам» (sarks egeneto), каб выказаць рэальнасць таго, што Слова стала чалавекам.

Рэінкарнацыя абсалютна непрымальная для любога, хто вызнае хрысціянскую веру.

Рэінкарнацыя не згодна з вучэннем Евангелля пра тое, што збаўленне ‒ дар Божы ў Езусе ‒ адбываецца на працягу аднаго жыцця. На працягу стагоддзяў Касцёл паўтараў словы Паслання да Габрэяў: «людзям належыць адзін раз памерці, а потым суд…» (Гбр 9, 27). На Фларэнтыйскім саборы (1439) урачыста абвясціў аб тым, што лёс чалавека вырашаецца раз і назаўжды пасля смерці.

Чалавечае жыццё унікальнае.

Рэінкарнацыя была таксама адвергнутая Другім Ватыканскім Саборам (1962-65) у Дагматычнай Канстытуцыі аб Касцёле (№ 48), у якой гаворыцца, што чалавечае жыццё унікальнае. І паколькі мы не ведаем ні дня, ні гадзіны, мы павінны, ідучы за вучэннем Госпада, пастаянна сачыць за тым, каб, завяршыўшы адзіны і непаўторны шлях нашага зямнога жыцця (пар. Гбр 9,27), заслужыць на тое, каб увайсці з Панам на вяселле і быць прылічанымі да благаслаўлёных (пар. Мц 25, 31-46).

С. Ганна Мізавец SJЕ, waladarka.by [2]