Пра веру і духоўны рост будуць разважаць на чарговым «Вінаградніку»

13 красавіка, у суботу, адбудзецца чарговы «Вінаграднік» у Оршы на тэму «Вера і духоўны рост».

Асаблівым чынам будзе звернута ўвага на тое, што без рызыкі і веры няма зменаў, няма чаканых плёнаў у нашым жыцці і няма росту. Гэта праўда раскрываецца ў Хрыстовым вучэнні, а асабліва ў прыпавесцях.

Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.

Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 11 красавіка (чацвер) па тэл. +375 29 5004088 (МТС).

Пачатак у 10.30.

для друку для друку