- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Пра таямніцы глыбоцкіх святыняў у праграме тэлеканала «Белсат»

[1]Будоўлю святыняў у старадаўнім беларускім мястэчку інспіравалі і фундавалі яго ўладальнікі, найперш – знакаміты Язэп Корсак у першай палове XVII ст, паведамляе «Белсат [2]«.

Менавіта гэты магнат ажывіў будоўлю цэркваў ды касцёлаў у Глыбокім праз багатыя зямельныя дараванні ўніяцкім манахам-базылянам і каталіцкім босым кармелітам. Таксама заклаў першы парафіяльны касцёл Cвятой Тройцы, які ў XVIII ст. зрабіўся мураваным. Сёння гэты выдатны помнік віленскага барока – галоўная архітэктурная дамінанта гораду.