Пра адпусты ў Віцебскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця

adpustЗ нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г. у Віцебскай дыяцэзіі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч устанавіў касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых:

Санктуарый Маці Божай у Браславe;

Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне;

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (айцы капуцыны);

Катэдра Езуса Міласэрнага ў Віцебску

У гэтых святынях можна атрымаць адпусты пад звычайнымі ўмовамі: неабходна быць у стане Божай ласкі (сакрамэнтальная споведзь), прыняць святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (Ойча наш; Вітай, Марыя; Веру ў Бога).

catholic.by

для друку для друку