Поп і рэп у афіцыйным гімне папскага візіту ў Калумбію

Поп і рэп – гэтыя два музычныя стылі спалучае ў сабе афіцыйны гімн Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Калумбію. Ён будзе праходзіць 6-10 верасня 2017 года і ахопіць чатыры гарады: Багату, Вілавісэнсіа, Медэльін і Картахену.

Гімн быў абраны журы конкурсу “Cantale al papa” (Спявай Папу), на якім было прадстаўлена 465 твораў. На ім перамагла песня “Demos el primer paso” (Зробім першы крок), назва якой запазычана з афіцыйнага дэвізу папскага візіту. Тэкст гаворыць, што “поўны радасці” Францішак, “сябар бедных”, прыносіць калумбійцам святло і мір, словы праўды і надзеі. Яны ж са свайго боку адчыняюць дзверы сваіх дамоў для яго, а іх душы гатовыя прыняць яго благаслаўленне.

Аўтар гімну – Карлас Карвака. Выконвае яго гурт “Músicos Católicos Unidos” (Аб’ядналіся музыканты-католікі). Францішак пачуе песню 7 верасня ў парку Сімона Балівара ў Багаце. Афіцыйна яе прадставяць ужо праз некалькі дзён – 14 жніўня.

Дэвіз Апостальскага падарожжа Папы ў Калумбію, які стаў натхненнем для афіцыйнага гімну – “Зробім першы крок” – гэта запрашэнне да ўсіх калумбійцаў зрабіць першы крок да пабудовы міру разам з Пантыфікам, “місіянерам прымірэння”. Гэта вельмі важна пасля 50 гадоў грамадзянскай вайны ў гэтай, падчас якой загінулі 220 тыс. чалавек, 45 тыс. зніклі без вестак, 7 млн жыхароў апынуліся ў эвакуацыі, каля тысячы дзяцей былі завербаваныя ў салдаты.

Францішак наведае Калумбію 6-11 верасня 2017 года. Гэта будзе яго пятая паездка ў Лацінскую Амерыку. Ён стане трэцім Пантыфікам, які прыбудзе ў гэтую краіну – 22-25 жніўня 1968 г. тут быў Павел VI, а 1-7 ліпеня 1986 г. – св. Ян Павел ІІ.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі