- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Помнік Маці Божай Ратавальніцы тонучых устанавілі ў Мёрах

[1]На Мёрскай набярэжнай аднавілі гістарычнае месца і гістарычную скульптуру Панны Марыі, паведамляе Іван Барок на сваёй старонцы ў фэйсбуку [2].

«Па ўспамінах майго памерлага бацькі, да канца 50-х гадоў 20 стагоддзя на гэтым месцы стаяў ранейшы помнік з белага мармуру. Яго сапхнулі бульдозерам ў возера, пры гэтым разламалі на тры кавалкі. У 70-х гадах вадалазы спрабавалі знайсці абломкі, але ў гэтым месцы вельмі ілістае дно, так што нічога не знайшлі».

[3]

На фота ніжэй карціна Вячаслава Шамшура «Мёры. Успамiн» 2001 г., на якой мастак па памяці намаляваў ранейшую фігуру.

[4]