«Полымя міру» сустрэлі каля касцёла ў Гервятах

23 мая эстафета агню “Полымя міру” дасягнула аграгарадка Гервяты. Сімвалічны агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў, запалены 3 мая ў Рыме, сустракалі на плошчы каля беларускага Нотр-Дама – касцёла Найсвяцейшай Тройцы.

Ганаровая місія першым пранесці паходню міру па гервяцкай зямлі выпала знакамітаму ўраджэнцу Варнян, шматразоваму пераможцу рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, удзельніку Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра Аляксандру Ляховічу.

На гэтым эстафета агню завяршыла сваё прабыванне ў Гродзенскай вобласці. Захавальнікі “полымя міру” перанеслі яго ў спецыяльную лампаду, і яно скіравалася ў Віцебскую вобласць.

grodnensis.by па матэрыялах ostrovets.by

для друку для друку