- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Польскі манах загінуў падчас малітвы ў французскіх Альпах

[1]Гэта здарылася напярэдадні ад’езду капуцына на місію ў Афрыку.

Каталіцкі манах з Польшчы, капуцын Пётр Хэйна загінуў у гарах Францыі. Там 35-гадовы брат Пётр знаходзіўся на рэкалекцыях (духоўных практыкаваннях) перад тым як адправіцца на місію ў Габон. Ідучы па горнай дарозе ў манастыр для малітвы, ён упаў у прорву. Гэта адбылося ў Альпах непадалёк ад вядомага старадаўняга каталіцкага кляштара Гранд-Шартрэз.

– Хацеў бы падзяліцца з вамі сумнай навіной: 2 студзеня трагічна загінуў наш брат, з якім я павінен быў ехаць на місію. Прашу аб малітве за яго і яго родных! Адпачывай у спакоі, братка, ведаю што будзеш перад Богам хадайнічаць за нас і выпрошваць патрэбныя ласкі, – напісаў беларускі капуцын Валерый Кунгер.

Брат Валерый нядаўна атрымаў місіянерскі крыж і збіраецца ехаць служыць у Афрыку. Менавіта з ім брат Пётр павінен быў адправіцца ў Габон. Але напярэдадні ён вырашыў адасобіцца, каб перажыць рэкалекцыі.

Katolik.life [2]