- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Польскі прэзідэнт ратуе гостыю. Інцыдэнт падчас Імшы

2544c757-6560-4e85-aa02-7cef08ede5ecУ святкаванні Дня Падзякі ў варшаўскім Віланове прыняў удзел новаабраны прэзідэнт Анджэй Дуда. Падчас Эўхарыстыі здарыўся інцыдэнт — вецер здзьмуў гостыю, паведамляе tvnwarszawa [1]. Дуда зарэгаваў імгненна — схапіў яе і панёс арцыбіскупу Казіміру Нычу.

У нядзелю адзначаецца VIII Дзень Падзякі, які ў гэтым годзе мае дэвіз «Каралева сем’яў — дзякуем і даручаем».

8fa7bb73-fcc7-4277-95c2-dc5762571af5 [2]

Пазней прэзідэнт заспяваў з гуртом «Arka Noego» хіт дзяцей са знакамітым рэфрэнам «Так вялікі, як маленькі, можа быць святым».