Польская актрыса выставіла на інтэрнэт-аўкцыён калекцыю ляляк Барбі, каб дапамагчы моладзі з залежнасцямі

aukcyen-lalak-2Актрыса Патрыцыя Хурляк, вядомая ў Польшчы не толькі ролямі ў кіно і серыялах, але і аўтабіяграфічнай кнігай «Навяртанне вядзьмаркі», выставіла на інтэрнэт-аўкцыён сваю калекцыю ляляк Барбі.

Такім сваім крокам Патрыцыя хоча падтрымаць беластоцкае аддзяленне «Карытас» Польшчы, якое займаецца моладдзю з залежнасцямі.

Цэнтр выхавання і тэрапіі залежнасцяў «Метаноя» — гэта асяроддзе, якое ўжо 16 гадоў аказвае дапамогу дзецям і моладзі з залежнасцямі ва ўзросце 15-19 гадоў. У Польшчы гэта адзін з найэфектыўнейшых цэнтраў лячэння залежнасцяў. Але будынак, у якім знаходзіцца цэнтр патрабуе сур’ёзнага рамонту.

Дапамагчы моладзі з цэнтра «Метаноя» Патрыцыя вырашыла, пасля таго, як правяла асабістую сустрэчу з тымі, каму цэнтр даў прытулак. Яна выставіла сваю асабістую дарагую калекцыю Барбі на аўкцыён, выручка ад якой пойдзе на ратаванне асяродку, які ратуе іншых…

aukcyen-lalak

У калекцыі Патрыцыі — больш за 100 пазіцый. Усе лялькі з’яўляюцца арыгінальнымі, збірала яна іх з 1980-х гадоў. Настарэйшая з іх выпушчана ў 1963 годзе. Усе яны маюць як калекцыйную каштоўнасць, так і каштоўнасць для тых, хто проста любіць ляляк Барбі.

Пачатковая цана кожнай лялькі — па некалькі сот злотых, а найдаражэйшая каштуе 1500 злотых.

«Аддаю вам у рукі сваю асабістую калекцыю арыгінальных Барбі фірмы Mattel разам з аксесуарамі. Лялькі Барбі я збірала з ранняга дзяцінства. Да нядаўняга часу калекцыя цешыла толькі маё вока, маіх блізкіх і шматлікіх журналістаў. Рыхтуючыся да продажу калекцыі, я адрываю кавалак свайго сэрца, бо кожная лялька мае канкрэтную гісторыю».

«Спадзяюся, што дапамога гэтай цудоўнай моладзі назаўжды застанецца ў сэрцах усіх, а памятка пра гэтую дапамогу — лялькі — будуць радаваць вас доўгія гады».

Гэтую акцыю падтрымалі шматлікія акцёры, спевакі і журналісты.

Акцыя будзе праходзіць анлайн, каб кожны мог у ёй паўдзельнічаць, незалежна ад месца жыхарства.

niedziela.pl

для друку для друку