Польшча: надрукавана першая марка з выявай Папы Францішка

markaПошта Польшчы з нагоды Сусветнага дня моладзі ў Кракаве і візіту Папы ў гэту краіну выдала паштовую марку з выявай Папы Францішка.

Святы Айцец бласлаўляе групу моладзі – такі малюнак размешчаны на паштовых марках з нагоды СДМ-2016. Аўтар маркі – Агнэшка Сансевіч. Маркі наміналам 2,50 злотых і 6 злотых гэта агульная эмісія Польшчы і Ватыкана. Яны былі прэзентаваны 17 чэрвеня на Кракаўскай курыі. Такі асаблівы падарунак атрымаў і кардынал Станіслаў Дзівіш, мітрапаліт Кракаўскі.

«Гэта першая марка пошты Польшчы з выявай Папы Францішка», – паведаміла Агнешка Клода-Дембскі, намеснік дырэктара бюро маркетынгу і філатэлісткі пошты Польшчы. Яна дадала, што такім чынам пошта Польшчы жадае ўшанаваць візіт Папы, які прыедзе ў Польшчу ўжо ў ліпені.

На марках Папа Францішак бласлаўляе групу моладзі – карэйца, негра, скандынава, амерыканца, паляка. Прамяні святла на малюнку сімвалізуюць прамяні міласэрнасці, якія выплываюць з Найсвяцейшага Сэрца Езуса. «Моладзь, якая глядзіць на Святога Айца (…), – поўная надзеі і даверу«, – так апісвае марку Агнэшка Клода-Дембскі.

marka

Маркі наміналам 2,50 злотых выдадзена ў форме ліста на 50 марак, накладам 1400000 штук, і як ліст на 4 маркі – накладам 400 тыс. штук. Маркі наміналам 6 злотых надрукаваныя ў форме нумараванага блока, накладам 600 тыс. штук. Усе яны, што каштоўна для філатэлістаў, падрыхтаваныя ў складанай тэхніцы ротогравюры. «Гэта выдавецкая форма высокага класа. На працягу шматлікіх месяцаў трое гравёраў выраблялі выявы Папы », – падкрэслівае п.Клода-Дембскі.

Акрамя таго, выдадзены таксама спецыяльны адбітак з клішэ, зроблены чорнай фарбай, які не зʼяўляецца маркай накладам 40 тыс. штук, і два канверты Першага дня пагашэння, на якіх выкарыстаны фотаздымкі з выглядам на кракаўскі рынак і на Вавель. Надрукавана таксама і спецыяльная паштовая картка на памяць пра візіт Папы ў Чэнстахова. Акрамя гэтага, пошта Польшчы падрыхтавала паштоўку з выявай заступніка моладзі – благаслаўлёнага П’ер Джорджа Фрассаці, чые рэліквіі будуць падчас СДМ выстаўлены ў некалькіх польскіх касцёлах.

Да гэтага пошта Польшчы выдавала  больш за сто марак з выявай Яна Паўла II і адну з выявай Бенэдыкта XVI, звязаную з яго візітам у Польшчу.

pope2016.com

для друку для друку