- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

План урачыстасцяў у Росіцы

Kaścioł_-_Rosica_-_02 [1]Айцы Марыяне, як і штогод, запрашаюць да ўдзелу ў Росіцкіх урачыстасцях. 7-8 жніўня 2015 г. у в. Росіца Верхнядзвінскага р-ну збяруцца веруючыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча. Пачатак урачыстасцяў 7 жніўня а 18 гадзіне. Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, то абавязкова трэба мець пры сабе пашпарт і аплату дзяржпошліны на ўезд у памежную зону (код аплаты: 03002)

План урачыстасцяў:

Пятніца, 7 жніўня

18.00 — святая Імша для пілігрымаў
20.00 — Акафіст
21.00 — падрыхтоўка да споведзі (навучанне)
21.30 — Нешпары
22.00 – 23.30 — “А Слова сталася целам” (фармацыйная сустрэча, тэма: як жыць з алкаголікам?)

Субота, 8 жніўня

00.00 — святая Імша з працэсіяй на пляц мучаніцтва
03.00 — малітва праслаўлення
06.00 — Гадзінкі
06.30 — Літургія Ўсходняга абраду
08.00 — Ютрань
09.00 — ружанец
10.00 — сустрэча з Божым Словам (навучанне)
11.00 — сустрэча з Касцёлам (навучанне)
12.00 — святая Імша

З нагоды ўрачыстасцяў адбудуцца пешыя пілігрымкі [2].