- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Піяр беларускіх эколагаў за кошт Касцёла? (+відэа)

park [1]У Мінску эколагі пратэстуюць супраць будаўніцтва касцёла, бо на будаўнічай пляцоўцы неабходна выразаць дрэвы. Сюжэт пра гэта паказаў тэлеканал “БелСат”.

“Каталіцкі Веснік” папрасіў пракаментаваць гэту сітуацыю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і старшыню Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антона Астаповіча.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: “Мы пасадзім больш дрэў, чым будзе ссечана”. Ён таксама паведаміў, што заўсёды тэрыторыя вакол касцёла ці царквы добраўпарадкаваецца, і жыхары ў выніку будуць задаволеныя, што будуць мець вакол сябе прыгожае месца.

З ім згодны і Антон Астаповіч. Ён лічыць, што “…даўно пра эколагаў не ўзгадавалі, і ім спатрэбіўся нейкі піяр”. Спадар Антон сцвярджае, што згодна Генеральнага плана гэта тэрыторыя не лічыцца паркам, яна прадназначана пад гарадскую забудову. І калі тут не будзе касцёла, то будуць або жылыя дамы або гандлёвы цэнтр, ці нешта яшчэ. Ён таксама адзначыў, што на гэтай тэрыторыі растуць у асноўным таполі, а гэтыя дрэвы не прынята садзіць у горадзе. Касцёл жа, па словах Астаповіча, пры добраўпарадкаванні садзіць каштоўныя пароды дрэў і ў выніку экалогія на гэтым месцы толькі палепшыцца.

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, відэа