Піяр беларускіх эколагаў за кошт Касцёла? (+відэа)

parkУ Мінску эколагі пратэстуюць супраць будаўніцтва касцёла, бо на будаўнічай пляцоўцы неабходна выразаць дрэвы. Сюжэт пра гэта паказаў тэлеканал “БелСат”.

“Каталіцкі Веснік” папрасіў пракаментаваць гэту сітуацыю арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і старшыню Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антона Астаповіча.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: “Мы пасадзім больш дрэў, чым будзе ссечана”. Ён таксама паведаміў, што заўсёды тэрыторыя вакол касцёла ці царквы добраўпарадкаваецца, і жыхары ў выніку будуць задаволеныя, што будуць мець вакол сябе прыгожае месца.

З ім згодны і Антон Астаповіч. Ён лічыць, што “…даўно пра эколагаў не ўзгадавалі, і ім спатрэбіўся нейкі піяр”. Спадар Антон сцвярджае, што згодна Генеральнага плана гэта тэрыторыя не лічыцца паркам, яна прадназначана пад гарадскую забудову. І калі тут не будзе касцёла, то будуць або жылыя дамы або гандлёвы цэнтр, ці нешта яшчэ. Ён таксама адзначыў, што на гэтай тэрыторыі растуць у асноўным таполі, а гэтыя дрэвы не прынята садзіць у горадзе. Касцёл жа, па словах Астаповіча, пры добраўпарадкаванні садзіць каштоўныя пароды дрэў і ў выніку экалогія на гэтым месцы толькі палепшыцца.

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку