Пінская семінарыя запрашае юнакоў на дні адкрытых дзвярэй (+відэа)

pinsk_mvds18Яны пройдуць у суботу і нядзелю 7 – 8 мая.

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску ад імя яе рэктара ксяндза Андрэя Рылкі запрашае маладых людзей, які адчуваюць у сабе голас паклікання, на дні адкрытых дзвярэй. У семінарыі можна будзе пазнаёміцца з жыццём тых людзей, якія ўжо ідуць па шляху да святарства.

Прыехаць на гэта мерапрыемства можа кожны, хто хоча бліжэй пазнаць жыццё семінарыстаў, пабачыць на свае вочы, як выглядае падрыхтоўка да святарскага жыцця.

Акрамя таго, можна заўсёды прыехаць у Пінскую семінарыю і на адзін дзень стаць семінарыстам, каб разам з клерыкамі маліцца, займацца спортам, адпачываць.

Семінарыя запрашае і заўсёды чакае юнакоў, якія думаюць прысвяціць сябе служэнню Богу і людзям!

Зміцер Лупач, тэкст
Ленід Юрык, відэа

для друку для друку