Пінская катэдра ўвойдзе ў лагатып 920-годдзя горада

Каталіцкая катэдра Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі ўвойдзе ў лагатып Пінска да 920-годдзя горада.

Тры варыянты лагатыпа прадстаўлены на народнае галасаванне, паведамляе гарвыканкам. Выкладчыкі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №4 выступілі з ініцыятывай і распрацавалі некалькі праектаў лагатыпаў. На ўсіх з іх прадстаўлена выява каталіцкага сабора, а на двух варыянтах таксама — праваслаўнага храма.

Прагаласаваць можна на сайце раённай газеты «Пінскі веснік». На дадзены момант па выніках галасавання на сайце газеты, а таксама ў сацсетках лідзіруе варыянт, прадстаўлены на фота.

Вынікі будуць падведзеныя 26 лютага. Юбілей Пінск адзначыць ўжо ў 2017 годзе.

katolik-gomel.by

для друку для друку