Пінская семінарыя запрашае міністрантаў і юнакоў на фармацыйную сустрэчу

Міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць пра сваё жыццёвае пакліканне, Пінская семінарыя запрашае на фармацыйную сустрэчу, якая пройдзе з 26 па 28 красавіка.

У гэты час у Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі ва ўзросце ад 13 гадоў.

Удзельнікі змогуць бліжэй пазнаёміцца з разнастайнымі аспектамі літургічнай службы, адчуць рытм жыцця семінарыстаў, весела і пазнавальна правесці час.

Арганізатары просяць кожнага ўдзельніка мець пры сабе комжу, спартыўную вопратку і нататнік.

На сустрэчу таксама запрашаюцца юнакі, якія разважаюць над сваім пакліканнем.

Яны будуць мець магчымасць паразмаўляць са святарамі і семінарыстамі, прыняць удзел у духоўна-пазнавальных канферэнцыях, даведацца аб псіхалагічных тонкасцях распазнавання паклікання.

Найбольшым дарам для кожнага ўдзельніка стане магчымасць пабыць сам-насам з Езусам у непаўторнай малітоўнай атмасферы семінарыйнай капліцы; у сценах, дзе гартаваліся святыя пакліканні Касцёла на працягу стагоддзяў.

Пра ўдзел у сустрэчы неабходна паведаміць на электронную пошту семінарыі:

e-mail: mvds@catholic.by

або па тэлефонах:

+375 25 604 41 86

+375 29 727 31 98

Catholic.by

для друку для друку