Пілот ваенных самалётаў стаў біскупам

Папа Францішак прызначыў 56-гадовага кс. Бернарда Е. Шлесінгэра трэцім дапаможным біскупам архідыяцэзіі Атланты, штат Джорджыя. Да прыходу ў семінарыю, ён быў капітанам ВПС ЗША і пілотам вялікага транспартнага самалёта C-130 «Геркулес» .

Да прызначэння новы біскуп быў духоўніком Вышэйшай духоўнай семінарыі святога Карла Баррамеа ў Філадэльфіі.

Новапрызначаны біскуп нарадзіўся 17 снежня 1960 гады ў Вашынгтоне. У 1983 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра па сельскагаспадарчаму машынабудаванню, а затым уступіў у ВПС ЗША і быў лётчыкам вялікага транспартнага самалёта C-130 і дасягнуў звання капітана.

У 1990 годзе ён паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю. Вучыўся ў Вашынгтоне, а затым у Папскім Грыгарыянскім універсітэт у Рыме (1992-1996). 22 чэрвеня 1996 года атрымаў святарскае пасвячэнне і стаў святаром дыяцэзіі Рейлі (Паўночная Караліна).

Дыяцэзія Атланты складае каля 55,5 тыс. км. у паўночнай і цэнтральнай частцы штата Джорджыя. Насельніцтва складае каля 7 мільёнаў чалавек, з якіх каля 1 млн (14,5%) католікі.

idziemy.pl
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку