Piligrymka.by запрашае ў паломніцтвы да святых мясцін

З глыбокай старажытнасці хрысціяне адпраўляліся ў падарожжы, каб убачыць мясціны, звязаныя з зямным жыццём Збаўцы, а таксама наведаць месцы аб’яўлення Маці Божай, жыцця і дзейнасці Святых. Мільёны людзей імкнуліся і імкнуцца апынуцца ў гэтых мясцінах, каб узнесці словы малітвы, падзякі і просьбы. Колькасць паломнікаў расце з году ў год і ў цяперашні час цікавасць да паломніцтваў не згасае.

І не дзіўна – усё больш людзей становіцца на шлях самапазнання і духоўнага развіцця, звяртае свой позірк да Бога. Да таго ж паломніцтва з’яўляецца наймагутным інструментам ў духоўным развіцці чалавека, бо дазваляе на час адарвацца ад зямных падзей і цалкам засяродзіцца на Бозе, што ў сваю чаргу спрыяе магутнаму духоўнаму ўздыму падчас паломніцтва.
Але час ідзе, і ў дадатак да пешых падарожжаў з’явіліся паломніцтвы, якія магчыма ажыццявіць на камфартабельным аўтобусе ці на самалёце.

Парафія Св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах запрашае прыняць удзел у пілігрымках (паломніцтвах) і падарожжах да святых і гістарычных месцаў Заходняй Еўропы і Ізраілю, якія прыцягваюць людзей з розных куткоў свету, выклікаюць захапленне і прыносяць духоўнае ўзбагачэнне.

Мы прапануем пілігрымкі да святынь Еўропы: Фаціма, Люрд, Рым (Ватыкан), Падуя, Чэнстахова, Ліхень… Вы зможаце не толькі памаліцца ў святынях Еўропы, але і ўзбагаціць свой досвед падчас аглядавых экскурсій у Кёльне, Парыжы, Лісабоне, Барселоне, Венецыі, Празе… а таксама пілігрымкі на Святую Зямлю – Ізраіль.

Падчас пілігрымкі ў Ізраіль Вы ўбачыце Іерусалім, Назарэт, Віфлеем, Хайфу, Галілейскае і Мёртвае мора, раку Іярдан, гару Фавор, Кану Галілейскую і многае іншае.
Сотні паломнікаў з Беларусі наведалі з намі Ізраіль за апошнія некалькі гадоў. Перавага паломніцтваў з намі ў тым, што духоўнае ўзбагачэнне падчас знаходжання ў святых месцах можна сумясціць з адпачынкам і культурна-пазнавальнай праграмай.

Далучайцеся да нас і Вам будзе гарантавана добрая кампанія, а таксама насычаная экскурсійная праграма. Кожную пілігрымку суправаджае святар.

У 2017 годзе мы з радасцю запрашаем Вас у наступныя пілігрымкі:

01-07.12.2017 Калядны кірмаш. Хрысціянскія традыцыі.

Мінск – Кракаў – Браціслава – Прага – Дрэздэн – Вроцлаў – Мінск

Час: 01 – 07 снежня 2017 г.
Кошт: 385 еўра + VISA

13.12.2017 Перадкалядная пілігрымка па Германіі – цудоўная казка!

Хельмштэдт – Магдэбург – Браўншвейг – Вольфсбург – Гослар – Берлін або Дрэздэн

У праграме семінар “Германія сення. Гісторыя Хрысціянства”
Час: 13 – 23 снежня 2017 г.
                                        Кошт: 420 еўра + VISA

26 снежня 2017-02 студзеня 2018

40-я Агульнаеўрапейская сустрэча моладзі падчас Новага 2017 года. Базэль, Швейцарыя.

Цэны пададзены для азнакамлення, аплата можа праводзіцца ў беларускіх рублях.

Больш падрабязна з праграмамі пілігрымак можна пазнаёміцца на  сайце www.piligrymka.by, а таксама па наступных тэлефонах:

Velcom (29) 602-00-98;  МТС (29) 708-00-78.


Даведка пра арганізатараў пілігрымак

Рымска-каталіцкая парафія Св. Я. Кунцэвіча ў г. п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Ізраіль на Святую Зямлю. Досвед працы ў арганізацыі пілігрымак – больш за 6 гадоў. Сваіх прадстаўнікоў мы маем у Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі.

Сёння мы можам прапанаваць больш за дзясятак цалкам прапрацаваных маршрутаў па святых месцах: паломніцтвы ў Ізраіль, пілігрымкі да Маці Божай у Люрд (Францыя) і ў Фаціму (Партугалія), да труны Св. Апостала Якава ў Санцьяга-дэ-Кампастэла (Іспанія), па месцах місійных вандровак Св. Апостала Паўла (Мальта), па слядах Св. Кірыла і Мяфодзія (Чэхія), у Рым і Ватыкан да месца пахавання Св. Я. Кунцэвіча (Польшча, Аўстрыя, Італія).

Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў. З усімі маршрутамі пілігрымак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце парафіі www.piligrymka.by.

Кс. Вячаслаў Барок

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі