Piligrymka.by запрашае ў нацыянальную пілігрымку ў Фаціму

Запрашаем у Фаціму (Партугалія), у нацыянальную пілігрымку да Маці Божай Фацімскай з нагоды 100-годдзя аб’яўлення.

Фаціма – месца прадказанняў з Неба: другой сусветнай вайны, войнаў сучасных, спробы забойства Рымскага Папы, навяртання Расіі і знішчэнне некаторых народаў, калі чалавецтва не пакаіцца ў грахах.

Больш за 100  гадоў таму пра горад Фаціма ніхто і не ведаў, гэта было абсалютна нічым не адметнае і, нават можна сказаць, забытае ўсімі мястэчка. Сур’ёзныя перамены адбыліся 13 мая 1917 года. Менавіта ў гэты дзень трое маленькіх пастухоў з Фацімы – 10-гадовая Люцыя Сантуш, яе стрыечная сястра Жасінта і стрыечны брат Францішак – сталі сведкамі сапраўднага цуду: аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі. Недалёка ад роднай Фацімы дзеці ўбачылі зіхоткую постаць Панны ў галінах вялікага дубу.   Панна Марыя аб’яўлялася пастушкам кожны 13 дзень месяца на працягу паўгода. У час апошняга яе аб’яўлення –13 кастрычніка – каля гэтага самага дрэва сабралася ўжо каля 70 тысяч паломнікаў. А на наступны дзень па ўсёй Партугаліі разнеслася вестка, што некалькі калек з тых, хто бачыў Маці Божаю, цудоўным чынам ацаліліся…  Калі на месцы з’ўлення ў 1944 годзе быў пабудаваны храм, у яго з усёй Партугаліі сталі прыязджаць хворыя і калекі. У спецыяльна адведзенае месца побач з базілікай прыхажане прыносяць зробленыя з воску часткі цела (страўнікі, голавы, печань, ногі…) у надзеі на вяртанне да жыцця.

Па каталіцкай традыцыі шлях да храма і назад паломнік павінен зрабіць на каленях. Падчас падарожжа ў Фаціму пілігрымы наведаюць таксама найбольш славутыя марыйныя санктуарыі ў Еўропе: Ліхень, Люрд, Чэнстахову. Ушануюць рэліквіі апостала Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла – першым месцы пешага супольнага хрысціянскага пілігрымавання ў Еўропе. Наведваюць найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барселоне і Кёльне. І, згодна са старажытнай традыцыяй пілігрымаў, будзе магчымасць абмыцца ў водах акіяна, што сімвалізуе пачатак новага жыцця.

Паломніцтва прысвечанае стогадоваму юбілею аб’яўлення Маці Божай, і прадказанням дадзеным з неба, якія ўжо здзейсніліся ў Еўропе. У паломніцтве прыме ўдзел мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Маршрут: Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла – Фаціма / Фаціма (Лісабон) – Барселона – Падуя – Чэнстахова – Мінск

Час: 06-21 ліпеня 2017 года.

Кошт: 1470 руб.

З праграмай пілігрымкі вы можаце азнаёміцца на нашым сайце: www.piligrymka.by.

Каб прыняць удзел у паломніцтве, патэлефануйце нам: Velcom (29) 66-35-110, МТС (33) 35-35-110.

Даведка пра арганізатараў тура

Рыма-каталіцкая парафія св. І. Кунцэвіча ў г.п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Грузію, на Мальту і ў Ізраіль на Святую Зямлю. Дзесяцігадовы досвед працы ў арганізацыі пілігрымак . Сваіх прадстаўнікоў мае ў Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі. Каардынатар пілігрымак – кс. Вячаслаў Барок.

Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў.

для друку для друку