Piligrymka.by запрашае ў пілігрымкі і духоўныя падарожжы ў 2020 годзе

Piligrymka.by прапануе правесці гэты год у незабыўных духоўных падарожжах з малітвай і прыемнай кампаніяй. У нас заўсёды прысутнічаюць малітва і размовы на жыццёвыя тэмы, якімі кіруе святар!

Пачынаем з пілігрымкі ў Банэ (Бельгія), нацыянальны Марыйны санктуарый. Наведваем Ліхень, Берлін, Брусэль, Гент, Бруге, Амстэрдам, парк кветак у Кёкенхофе.
Час: 17  ̶  25 красавіка 2020 г.

Пілігрымка ў Рым і Ватыкан з наведваннем Чэнстаховы, Вены, Венецыі і Браціславы.
Час: 30 красавіка  ̶  8 мая 2020 г.

Агульнанацыянальная пілігрымка ў Рым з нагоды 100-годдзя нараджэння св. Яна Паўла ІІ са святой Імшой з Папам Францішкам у Ватыкане.
Час: 13  ̶  22 мая 2020 г.

Пілігрымка ў Грэцыю з наведваннем Вены, Рыма, Бары, Афін, Метэораў, Салонікаў, Скоп’я, Бялграду, Будапешта.
Час: 12  ̶  25 чэрвеня 2020 г.

Пілігрымкі на Мальту, у Францыю (Лурд), Швецыю, Боснію і Герцагавіну (Меджугор’е), Чэхію і Славакію (спадчына св. Кірыла і Мяфодзія) і многія іншыя…

Пілігрымка ў Ізраіль з насычанымі экскурсіямі і адпачынкам на Мёртвым, Галілейскім і Міжземным морах!
Час: 26 красавіка  ̶  3 мая 2020 г. Вылет з Мінска.

Пілігрымка ў Фаціму да Маці Божай з наведваннем Ліхеня, Кёльна, Парыжа, Люрда, Сантʼяга дэ Кампастэла, Фацімы, Лісабона, Барселоны, Падуі і Чэнстаховы.
Час: 28 верасня  ̶  13 кастрычніка 2020 г.

Унікальная пілігрымка ў Мексіку да Маці Божай Гвадэлупскай, святыні ўсёй Лацінскай Амерыкі. Пазнаёмімся з культурнай спадчынай Мексікі дахрысціянскага перыяду і распаўсюдам хрысціянства ў Новым Свеце. Наведаем самую вялікую базыліку дзвюх Амерык у Мехіка, санктуарый у Гвадэлупе, Пуэбла (улюбёны горад Яна Паўла ІІ), піраміды ацтэкаў, Тэатыўакан, Сачымілька, Кэрэтара, Таска, касцёл Маці Божай Тананцінтла… Пасля насычанай праграмы, запланаваны трохдзённы адпачынак у Акапулька на Ціхім акіяне.
Час: 22 лістапада  ̶  4 снежня 2020 г.

Каб узяць удзел у пілігрымцы патэлефануйце нам: Velcom (29) 6020098, МТС (29) 7080078.

Усе праграмы пілігрымак  ̶  на сайце www.piligrymka.by.

ДАВЕДКА ПРА АРГАНІЗАТАРАЎ

Рыма-каталіцкая парафія св. Язафата Кунцэвіча ў г.п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Грузію, на Мальту, у Ізраіль і Мексіку. Каардынатар пілігрымак – кс. Вячаслаў Барок. Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў.

для друку для друку