Пікнік для дзяцей зладзілі каля катэдры ў Віцебску

vicebsk_piknik10У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага 31 мая, пасля вячэрняй Імшы, адбыўся парафіяльны пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Завіталі госці і з іншых парафій Віцебска – Святога Духа і Святога Антонія.

Усім было вельмі весела і цікава, асабліва дзецям. Яны размалявалі свае тварыкі, дарэчы ад іх не адставалі і дарослыя. Дзеці бавіліся на батуце, гулялі з мячыкамі, танчылі. Гучалі вясёлая музыка і прыгожыя спевы. Усе, хто прыйшоў на пікнік маглі паспрабаваць смачныя каўбаскі, якія смажыў на агні сам пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Адам Дынак. Было шмат салодкага.

vicebsk_piknik16

У пікніку прыняў удзел і наш паважаны біскуп Алег Буткевіч. Ён быў самым актыўным – гуляў некалькі гадзін, без перадыху, у валейбол. Не адставаў ад яго і кс. Адам. Ён то танчыў, то гуляў у футбол. Нашы паважаныя сёстры гулялі з дзецьмі ў разныя гульні. Усім было цікава і вельмі весела. І толькі калі сцямнела, усе пачалі разыходзіцца. А дзеці так і пайшлі дадому з размалёванымі тварыкамі, весела ўсміхаючыся адзін з другога.

vicebsk_piknik06

Анатоль Бандарчук, тэкст і фота

для друку для друку