Піярскія сустрэчы для юнакоў прайшлі ў Лідзе

З 13 па 15 сакавіка ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе адбыліся пiярскiя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях прыняло ўдзел 15 чалавек з Ліды і Шчучынa.

Акрамя розных канферэнцый, падчас якіх юнакі разважалі на тэму прысутнасці Хрыста ў асабістым жыцці, шмат часу было прысвечана супольнай малітве, інтэграцыйным сустрэчам і спартыўным гульням.

У плане было таксама крыху часу на наведванне адной з галоўных славутасцяў горада – Лідскага замка.

grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі