Піярская моладзь зладзіла баль у Шчучыне

З нагоды дня апекі св. Юзафа Каласанса, які традыцыйна прыпадае ў канцы лістапада, у Шчучыне прайшоў баль піярскай моладзі.

Праз удзел у розных цікавых конкурсах моладзь мела магчымасць паказаць веданне добрых манер і правілаў этыкету.

Перамога ў асобных спаборніцтвах была нялёгкай задачай. Кожны ўдзельнік павінен быў праявіць цярплівасць, крэатыўнасць і іншыя якасці, каб атрымаць поўны трыўмф.

Піярскі баль завяршыўся супольнай малітвай.

А. Віталій Слука SP, тэкст
Дзмітрый Дзікевіч, фота

для друку для друку