Пхёнчхан: польскія алімпійцы на святой Імшы у Папяльцовую сераду

Польскія спартсмены, якія ўдзельнічаюць у зімовых Алімпійскіх гульнях у карэйскім горадзе Пхёнчхан, прынялі ўдзел у святой Імшы ў Папяльцовую сераду.

Яе адправіў біскуп Мар’ян Флёрчык, дэлегат епіскапату Польшчы па пытаннях пастырства спартсменаў. У Вялікі пост «алімпійская сямʼя» увайшла на 8 гадзін раней чым іх землякі.

14 лютага былі адпраўлены святая Імша для балельшчыкаў і гасцей і дзве Імшы для спартсменаў. У Эўхарыстыі  прыняў удзел міністр спорту і турызму Польшчы Вітольд Лазенка.

У нядзелю 11 лютага нацыянальны душпастыр спартсменаў а. Эдвард Плень SDB апублікаваў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку фота са святой Імшы.

«11 лютага 2018 у алімпійскіх вёсках у Пхёнчхане і Канныне былі адпраўлены святыя Імшы», – напісаў а. Эдвард. «Я вельмі рады, што магу ў гэты час знаходзіцца са спартсменамі, – адзначыў ён.

– З боку спорту мой уплыў на вынікі – мізэрны ці нават зусім ніякі. Мой унёсак – больш чалавечы, духоўны: удзельнікаў гульняў і трэнераў я атуляю малітвай. Відавочна мы шмат размаўляем. Дадаваць пазітыўны настрой, чэрпаць сілы з іншай рэчаіснасці вельмі важна. Я асабіста ўжо высока цаню гэтыя мае задачы і рады, што магу быць на чарговых гульнях і выконваць функцыю духоўнай падтрымкі.

пераклад catholicnews.by з сайта aleteia.org
фота са старонкі ў Facebook

для друку для друку