Песня беларускага дуэта «Laudans» увайшла ў топ-20 хрысціянскіх трэкаў Польшчы

Песня «Zdumienie» беларускага дуэта «Laudans» увайшла ў 20 лепшых трэкаў на listazmoca.pl. Lista z mocą – гэта топ хрысціянскіх трэкаў па версіі каталіцкіх радыё RDN Małopolska i RDN Nowy Sącz. Найлепшыя песні вызначаюць слухачы цягам тыднёвага SMS і інтэрнэт-галасавання. Падвядзенне вынікаў адбываецца кожны чацвер.

26 кастрычніка стала вядома, што песня «Zdumienie» беларускага хрысціянскага дуэта «Laudans» атрымала 7 месца сярод 20-ці найлепшых трэкаў. Трэба адзначыць, што песня «Zdumienie» была прэм’ерай на Lista z mocą, г.зн. прымала ўдзел у галасаванні ўпершыню.

Песню напісалі ўдзельнікі дуэта на фрагмент «Рымскага трыпціху» св. Яна Паўла II. Яна ўвайшла ў польска-англійскі дыск Laudans-Jedność, прэзентацыя якога адбудзецца ў хуткім часе. Таксама на гэтую песню нядаўна быў зняты кліп, які ўжо мае больш за 35 тыс. праглядаў на youtube.

Вы можаце дапамагчы  гурту «Laudans» застацца ў топе і палепшыць вынік, прагаласаваўшы за песню „Zdumienie” па спасылцы: listazmoca.pl

для друку для друку