- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Першыя пілігрымы прыйшлі ў Браслаў

[1]18 жніўня ў Браславе распачаліся ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў.

На свята ў санктуарый прыйшлі першыя пілігрымы з Мёраў. Разам з вернікамі ў паломніцтве ішоў ксёндз Крыштаф Міянкіна. Паломнікаў каля святыні прывітаў біскуп Алег Буткевіч.

Усяго з мёрскай парафіі прыйшло 37 чалавек. Вернікі пераадолелі шлях у 40 кіламетраў.

[2]

Аляксандр Сiнкевiч з сябрамi ( у цэнтры)

Пілігрым Аляксандр Сінкевіч расказаў, што прыйшоў у Браслаў, каб памаліцца за сваіх блізкіх і родных, сяброў. Сюды хлопец прыходзіць ужо шосты раз.

Ірына Радзевіч, тэкст;
Зміцер Лупач, фота