Першыя манаскія шлюбы і 25-гадовы юбілей у Беларускай Кустодыі ордэна капуцынаў

kapucyny78 верасня 2016 года ў санктуарыі бл. Ганарата Казьмінскага ў Новым Месце на Піліцы (Польшча) адбылося падвойнае свята для Беларускай Кустодыі ордэна капуцынаў: першыя манаскія шлюбы і юбілей 25-годдзя манаскага жыцця.

Пяцёра маладых братоў капуцынаў склалі свае першыя манаскія шлюбы пасля году навіцыяту. Сярод іх — бр. Вадзім Войцік, які паходзіць з Мінска і належыць да Беларускай Кустодыі Ордэна. Чацвёра братоў склалі першыя шлюбы на рукі Міністра Правінцыяльнага Варшаўскай правінцыі, а бр. Вадзім Войцік — на рукі свайго Кусташа а. Алега Шэнды.

kapucyny1 kapucyny2

Юбілей 25-годдзя манаскага жыцця падобна, як і першыя манаская шлюбы 25 гадоў таму, адзначылі ў свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Дванаццаць братоў з розных краін — Польшчы, Славакіі, Беларусі, Латвіі — з’ехаліся, каб разам дзякаваць Богу за дар паклікання і пражытыя ў Ордэне гады.

Сярод іх — а. Анатоль Ярошка з Беларускай Кустодыі, які паходзіць з Беларусі (Іўе) і цяпер выконвае паслугу пробашча ў маладзечанскім кляштары капуцынаў.

Таксама сярод прысутных «аднакурснікаў» быў бр. Анджэй Краўчык, які шмат гадоў прысвяціў працы ў Беларусі ў слонімскім кляштары, а цяпер жыве і служыць у Польшчы.

Па матэрыялах  kapucyni.pl

для друку для друку