Першы сусветны кангрэс душпастырства пажылых людзей адбудзецца ў Рыме

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця арганізуе першы сусветны кангрэс душпастырства пажылых людзей. Ён адбудзецца ў Рыме 29-31 студзеня 2020 г. на тэму: «Багацце даўгалецця».

Форум – гэта адказ на неабходнасць дыялогу паміж пакаленнямі і на выклікі, звязаныя з старэннем грамадства ў розных частках свету, на што неаднаразова звяртаў увагу Папа Францішак. На яго запрошаны тыя, хто ў біскупскіх канферэнцыях, супольнасцях, рухах і іншых структурах займаецца служэннем пажылым людзям.

Мэта Кангрэса, як іншых такога роду мерапрыемстваў, у стварэнні магчымасці знаёмства і наладжвання супрацоўніцтва паміж людзьмі, адказнымі за такія пытанні ў розных супольнасцях і структурах Паўсюднага Касцёла. Праграма падзелена на тры тэматычныя кірункі: касцёл з пажылымі і для іх; пажылыя і сям’я; прызначэнне людзей сталага ўзросту.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку