Першы пост Папы ў “Instagram”: маліцеся за мяне

AFP5112247_Articolo19 сакавіка пачаў дзейнічаць акаўнт папы Францішка ў “Instagram”.

Пры актывацыі профіля Святога Айца прысутнічалі сузаснавальнік гэтай медыяплатформы, амерыканскі праграміст і бізнесмен Кэвін Сістрам, і сакратар Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы, кс. Лусіа Адрыян Руіс.

Профіль Пантыфіка называецца “@Franciscus” (з лацінскай мовы – Францішак). Першы фотаздымак, які на ім быў апублікаваны, прадстаўляе Папу, засяроджанага на малітве. Тут быў размешчаны таксама заклік: “Маліцеся за мяне” на дзевяці мовах: англійскай, іспанскай, італьянскай, арабскай, французскай, польскай, партугальскай, нямецкай і лацінскай. За першыя некалькі гадзін працы профіля да яго далучыліся больш за 250 тыс. карыстаўльнікаў сацыяльнай сеткі.

Пра гэту падзею Францішак паведаміў праз свой афіцыйны акаўнт у іншай медыяплатформе, “Twitter”. “Я пачынаю новы шлях, у “Instagram”, каб прайсці разам з вамі шляхам міласэрнасці і пяшчоты Бога”, — напісаў Пантыфік.

Ватыканскае радыё

для друку для друку