- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Першая ў свеце каранацыя фрэскі Маці Божай адбылася ў Польшчы

[1]«Стоячы перад Найсвяцейшай Паннай, мы павінны ўсведамляць факт, што гэта менавіта яна ў нашых справах, патрэбах, турбоце  гутарыць з Езусам». Так сказаў 1 кастрычніка 2017 біскуп Ігнацы Дэц у касцёле св. Юрыя ў Дзержонёве, што ў Ніжняй Сілезіі (Польшча), з нагоды першай на свеце каранацыі фрэскі «Маці Божай Дзержонёўскай – Маці Міласэрнасці».

Кароны для гэтай імпрэзы асвяціў Папа Францішак. Урачыстая Імша абʼяднала біскупаў, святароў і вернікаў. У гаміліі біскуп Дэц адзначыў, што Маці Божая прыходзіць да нас і дае нам знакі сваёй прысутнасці і любові для касцела тут, на зямлі. Іерарх узгадаў абʼяўленне Марыі ў 1531 г. у Амерыцы, пасля якога хрысціліся мільёны індзейцаў, а таксама тры важныя еўрапейскія абʼяўленні Марыі – у Ла Салетт, Люрдзе, а таксама ў польскім Гетшвальдзе (1877), дзе Марыя размаўляла па-польску. Усе гэтыя абʼяўленні змяшчалі ў сабе заклікі да навяртання і ружанцовую малітву.

Таксама і ўзнікнення фрэскі Маці Міласэрнасці ў Дзержонёве 500 гадоў назад не было справай выпадку. Паказваючы на каранаваную фрэску, біскуп адзначыў: «У Еўропе столькі людзей адышлі ад Бога ці адпіхнулі Яго на абочыну свайго жыцця. Працягваецца вайна з хрысціянствам у Еўропе і ў свеце. Працягваецца вайна з жыццём, з безабароннымі і ненароджанымі, з традыцыйнай сямʼёй ».

Пасля гаміліі наступіў сам абрад укаранавання. Кароны і вопратку для фрэскі Маці Божай вырабіў Марʼюш Драпікоўскі,мастак-бурштыннік з Гданьска. Ён таксама ў дзень каранацыі падарыў парафіі манстранцыю.

niedziela.pl [2]