Першая Святая Камунія ў Барташах

szczuczyn6Першая Камунія заўсёды важная, радасная і запамінальная падзея ў жыцці дзіцяці, яго сям’і і ўсёй парафіяльнай супольнасці.

У мінулую нядзелю, у маленькай вёсцы Барташы, якая належыць да шчучынскай парафіі, восем дзяцей перажылі гэты важны і памятны дзень — прынялі ў першы раз у сваё сэрца Цела Езуса! Рыхтаваў маленькіх парафіянаў а. Ян Асіповіч SP. Самае цікавае было тое, што ўсе восем кандыдатаў да Першай Святой Камуніі — гэта хлопчыкі, якія на працягу некалькіх месяцаў рыхтаваліся да паслугі міністранцкай.

Цешыцца старэйшае пакаленне вёскі Барташы, бо на іх вачах падрастае новае, і тым больш мужчынскае пабожнае пакаленне.

Анастасія Ясюкевіч, тэкст
Віталь Варонік, фота

для друку для друку