Першая ледзі ЗША ўручыла прэмію «Women of Courage» сястры салезіянцы

29 сакавіка ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША Мелані Трамп, першая ледзі, і Томас Шэнан, намеснік дзяржаўнага сакратара па палітычных пытаннях, уручылі штогадовую міжнародную прэмію «Women of Courage», прызначаную для адважных жанчын, якія выконваюць сваю місію ў небяспечных і складаных абставінах, паведамляе Agenzia Info Salesiana

Адной з 13 лауреатак стала сястра салезіянка Кэралін Таха Фахак, настаяцельніца супольнасці Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў у Дамаску, у Сірыі.

На сёння гэта адзіная законная сястра, якая атрымала такую ​​ўзнагароду. Сястра Кэралін Таха нястомна працавала, каб задаволіць патрэбы абяздоленых жыхароў у Сірыі, у прыватнасці бежанцаў і дзяцей.

Падчас інтэнсіўных бамбардзіровак, якія зведаў Дамаск, сястра Кэралін пастаянна спрабавала забяспечыць бяспеку дзяцей, даць надзею ўсім, мусульманам і хрысьціянам, нават калі даводзілася рызыкаваць уласным жыццём.

Сястра і яе супольнасць нават падчас ваенных дзеянняў не спыняюць браць пад апеку дзяцей і жанчын, каб забяспечыць ім супакой і хоць трохі стварыць умовы нармальнага жыцця.

пераклад catholicnews.by

для друку для друку