- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Першакамунійныя дзеці з Браслава наведалі Росіцу

braslau-rosica10 [1]21 мая на заканчэнне Белага тыдня, на які першакамунійныя дзеці хадзілі з ахвотай, адбылася пілігрымка ў Росіцу да благаслаўлёных пакутнікаў.

Духоўна суправаджаў яе пробашч браслаўскай парафіі айцец Станіслаў Мжыглуд і сёстры-эўхарысткі Аліцыя Буткевіч і Таццяна Гмыза. Таксама дапамагла ў арганізацыі выезда дабрачыннае таварыства «Caritas» г. Браслава ў асобе спадарыні Тамары Пашкевіч. Узняў настрой цёплы прыём айцоў марыянаў Чэслава Курэчкі і Андрэя Сідаровіча.

Пасля прыбыцця на месца пілігрымы мелі магчымасць пабачыць прыгожую тэрыторыю каля касцёла, а пасля ўсе накіраваліся на святую Імшу, якую моладзь упрыгожыла спевам. Падчас казання святар распавёў пра мучаніцтва людзей з Росіцы і навакольных вёсак, а таксама пра дзетак, якія прынялі смерць у той страшны час.

Пасля святой Імшы быў смачны пачастунак і цікавыя гульні, якія дапамаглі праводзіць маладыя людзі. Падчас паездкі панавала цёплая атмасфера і добры настрой.

Словы ўдзячнасці ад бацькоў і дзяцей сведчаць аб тым, што такія выезды патрэбныя ў парафіяльнай супольнасці, бо будуюць сяброўскую атмасферу ў ёй.

С. Таццяна Гмыза, тэкст і фота